PTTC.PNG
Skip to main content.

Праграма "Усходняе партнерства"

Дата последнего изменения:2015.04.09
Сообщить об ошибке
  Праграма "Усходняе партнерства"
Ініцыятарамі стварэння праграмы "Усходняе партнерства" былі Польшча і Швецыя, якія абвесцілі пра гэтую задуму ў Бруселі 26 траўня 2008 года. 3 снежня 2008 г. у Бруселі адбылася афіцыйная прэзентацыя праекту Еўракамісіі "Усходняе партнерства", які зазнаў пэўныя змены адносна першапачатковых прапановаў. Аналіз зменаў мы прапануем вам у артыкуле Дзяніса Мельянцова "Усходняе партнёрства: гісторыя з працягам". 20 сакавіка саміт Еўрасаюзу зацвердзіў гэтую праграму, якая ўключае Украіну, Беларусь, Малдову, Грузію, Арменію ды Азербайджан. Фармальнае ўступленне ў сілу новай праграмы адбудзецца 7 траўня ў Празе, падчас адмысловай цырымоніі ў межах надзвычайнага сацыяльнага саміту ЕС. 22 красавіка ў Мінску адбылася канферэнцыя "Удзел грамадзянскай супольнасці Беларусі ў ініцыятыве "Усходняе партнерства". Рэзалюцыю канферэнцыі можна прачытаць па-руску, па-беларуску ці па-ангельску. Праграма "Усходняе партнерства" дэкларуе, што грамадзянская супольнасць ёсць ключавым фактарам для поспеху дэмакратычных і рынкава-арыентаваных рэформаў. Каб прыцягнуць грамадскія арганізацыі ў праграму, прапануецца стварыць Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнерства (Eastern Partnership Civil Society Forum). Беларусь, Азербайджан, Армінія ды Грузія маюць значныя складанасці ў сферы дэмакратыі і правоў чалавека. Гэта стварае сур'ёзныя праблемы для ўдзелу грамадзянскай супольнасці ў міжнародных ініцыятывах. Адной з найважнейных праблемаў можна назваць выключанасць грамадзянскай супольнасці са сферы прыняцця палітычных рашэнняў. Пра спецыфічныя для беларускай грамадзянскай супольнасці праблемы, а таксама магчымыя шляхі іх развязання, можна прачытаць у матэрыяле "Участие гражданского общества в инициативе восточного партнерства: проблемы и механизмы". Паводле Карэла Шварцэнберга - міністра замежных справаў Чэхіі, якая старшынюе цяпер ў ЕС, - у дачыненні да гэтай праграмы "Усходняе партнерства" можна сфармуляваць чатыры асноўных "НЕ": * Гэта НЕ анты-расійская ініціятыва; * Яна НЕ патрабуе для рэалізацыі змены сучаснай эканамічнай сітуацыі; * Усходняе Партнёрства НЕ дублюе іншыя ініцыятывы і інструменты ЕС; * Яна НЕ накіравана на пашырэнне ЕС. Для падрабязнага асвятлення разумення рознымі еўрапейскімі палітыкамі гэтай праграмы прапануем вашай увазе таксама артыкул "Усходняе Партнёрства: што далей?" Апроч гэтага, на пытанне "Беларусь ва Ўсходнім партнэрстве: хто выйграе?" адказвае Аляксандр Класкоўскі. У дадатак, прагноз датычна будучыні адносінаў Беларусі з ЕС рэпрэзентуе літоўскі аналітык Рокас Граяўскас у артыкуле "Новы этап у беларускай палітыцы балансавання".
[http://n-europe.eu/glossary/5]
EN

FR

Тематики

  • Европейский союз

 

Внимание!

Закрыть